Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Чэр 2018

Канферэнцыя Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску ў 2019 годзе

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канферэнцыя Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску ў 2019 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Манголіі, кіраўніком мангола-беларускай парламенцкай групы ў Вялікім дзяржаўным хурале Манголіі Дамдзіны Цогтбаатарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках.

У Групу падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ ўваходзяць 22 дзяржавы, у тым ліку Манголія. Першая канферэнцыя адбылася ў Азербайджане. "У наступным годзе, у першай палавіне мы плануем правесці яе ў Мінску", - праінфармаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер расказаў, што Беларусь рыхтуе на сэсію ПА АБСЕ ў Берліне рэзалюцыю аб развіцці лічбавай эканомікі. "Гэту рэзалюцыю падтрымалі ўжо 14 дзяржаў, такія як Швейцарыя, Вялікабрытанія, Канада, Венгрыя, Аўстрыя, Расія і іншыя", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Ён дадаў, што беларускі бок разлічвае на падтрымку мангольскіх калег у час разгляду рэзалюцыі ў Пастаянным камітэце, дзе вырашаецца пытанне аб уключэнні дакументаў у парадак дня, а таксама на сесіі.

У час сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Для яго развіцця ёсць сур'ёзны рэзерв, падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. Беларускі бок надае гэтаму вялікае значэнне. Ён прапанаваў групам дружбы, створаным у парламентах дзвюх краін, вызначыць прыярытэты ўзаемадзеяння.

Як адзначалася ў час сустрэчы, беларуска-мангольскі тавараабарот пакуль невялікі, але дэманструе дадатна дынаміку. Дамдзіны Цогтбаатар звярнуў увагу, што бакі імкнуцца актывізаваць кантакты на ўзроўні дзелавых колаў. Беларусь і Манголія ўяўляюць адна для адной інтарэс як краіны, праз якія ідзе транзіт тавараў: беларускіх у Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён і мангольскіх у Еўропу. Бакі выказалі зацікаўленасць ва ўмацаванні пазітыўных тэндэнцый у гандлі, у тым ліку намаганнямі парламентарыяў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі