17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае сумеснае пасяджэнне калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі і калегіі Міністэрства замежных спраў Расіі адбудзецца 22 лістапада ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На пасяджэнні будуць абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сістэме ААН, узаемадзеяння па лініі Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы, спалучэння інтэграцыйных працэсаў, а таксама процідзеяння спробам фальсіфікацыі гісторыі і перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны.
Адбудзецца таксама рабочая сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, у час якой будуць абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку дня.
Плануецца, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падпішуць план кансультацый паміж міністэрствамі на 2017 год.