Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Кст 2024

"Калі Ільхам гаворыць, значыць, будзем". Лукашэнка пацвердзіў планы прыехаць у Баку на канферэнцыю па клімаце


3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў планы прыехаць у Баку ў лістападзе бягучага года на канферэнцыю па клімаце. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Азербайджана Алі Асадавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр ад імя Прэзідэнта Азербайджана аднавіў запрашэнне Аляксандру Лукашэнку наведаць Канферэнцыю бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (COP29), якая адбудзецца ў лістападзе бягучага года ў Баку.

"Калі Ільхам гаворыць, значыць, будзем", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Мы вялікае значэннем надаём Вашаму асабістаму ўдзелу, які гэтай канферэнцыі надасць асаблівы статус", - падкрэсліў Алі Асадаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі