21 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў пацвярджае імкненне наладзіць адносіны з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
"Два разы збіраліся, нас запрашалі, спецыялісты па розных напрамках працавалі. На вялікі жаль, не атрымалася прыехаць па розных прычынах. Але я абавязкова збіраюся паехаць у Беларусь, калі гэта будзе зручна кіраўніцтву Беларусі. Нам сапраўды трэба наладзіць адносіны", - адзначыў Рамзан Кадыраў.
Ён яшчэ раз запрасіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў Чачэнскую Рэспубліку. "Гэта будзе для нас вельмі важна і палітычна, і эканамічна", - сказаў Рамзан Кадыраў. Паводле яго слоў, Аляксандра Лукашэнку вельмі любяць і паважаюць у Расіі ў цэлым і ў Чачні ў прыватнасці.
Рамзан Кадыраў падкрэсліў, што Прэзідэнт Беларусі пастаянна абараняе інтарэсы сваёй дзяржавы.