13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сірыя для Беларусі з'яўляецца надзейным партнёрам на Блізкім Усходзе, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Беларусі Махамадам аль-Умрані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Шчыра рада нашаму асабістаму знаёмству. Для нашай краіны Сірыя заўсёды з'яўлялася і з'яўляецца надзейным партнёрам на Блізкім Усходзе. Нашы народы вельмі добра ведаюць адзін аднаго, дружныя і гэта дзякуючы таму ўзаемадзеянню, якое выбудавана па лініі вышэйшай улады. Гэта добрыя адносіны паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Прэзідэнтам Сірыіі Башарам Асадам, якія склаліся на працягу ўсіх гэтых гадоў. Вядома, тыя адносіны, якія складваюцца паміж урадамі нашых краін, па лініі ўзаемадзеяння міністэрстваў і ведамстваў. У нас працуе міжурадавая камісія. І для нас гэта вельмі важна", - сказала Наталля Качанава.
Спікер падкрэсліла: беларускі народ і ўлады Беларусі заўсёды падтрымлівалі сірыйскі народ у яго імкненні захаваць свой суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. "Таму візіты, якія праходзілі і прадаўжаюцца, нашы сустрэчы сведчаць аб падтрымцы нашых краін у гэтых няпростых умовах, якія былі і сёння, напэўна, застаюцца ў адносінах да Сірыіі, сёння і мы зведваем санкцыйны націск з боку краін Захаду. Зразумела, нашы краіны павінны заўсёды быць разам, каб паставіць заслон спробам унесці дэструктыў і ўмешвацца ва ўнутраныя справы нашых краін. Гэта недапушчальна", - адзначыла яна.