Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Ліс 2022

Качанава: парламентарыі Беларусі і Расіі павінны разам процістаяць беспрэцэдэнтнай атацы Захаду

Качанава: парламентарыі Беларусі і Расіі павінны разам процістаяць беспрэцэдэнтнай атацы Захаду
Фота Савета Федэрацыі

24 лістапада, Міинск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай 24-25 лістапада па запрашэнні старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянціны Мацвіенка ажыццяўляе афіцыйны візіт у Расію. Сёння прайшлі перагаворы ў вузкім і пашыраным складах з удзелам двух спікераў, на якіх разгледжаны шырокі спектр тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас вялікі гонар быць сёння тут, у Савеце Федэрацыі, паразмаўляць з нашымі калегамі, падвесці вынікі нашага супрацоўніцтва, - адзначыла Наталля Качанава. - А ў нас ёсць што сказаць адзін аднаму, таму што, сапраўды, сёння Беларусь і Расія - не проста сяброўскія краіны, але і стратэгічныя партнёры, якія выбудоўваюць свае ўзаемаадносіны абсалютна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці: палітыцы, эканоміцы, гуманітарнай сферы. І, несумненна, для нас важныя міжпарламенцкія сувязі і кантакты. Асабліва цяпер роля кожнага парламентарыя павінна быць больш важкая, таму што мы разам павінны процістаяць усім выклікам, беспрэцэдэнтнай атацы, якая сёння з боку калектыўнага Захаду нацэлена на нашы краіны і народы. Гэтага дапускаць нельга, і мы павінны быць як ніколі адзіныя. Аб гэтым учора гаварыў наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні АДКБ у Ерэване", - адзначыла Наталля Качанава.

Паводле слоў спікера, знамянальна, што візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі праходзіць у год 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. "Вядома, гэта знакава, і 30 гадоў таму былі прыняты абсалютна правільныя рашэнні, якія даюць сёння свае вынікі. У гэтым няма ніякага сумнення. Мы сапраўды сёння сур'ёзна рушылі наперад у інтэграцыйных працэсах дзякуючы прынятым 28 праграмам, якія былі зацверджаны на Вышэйшым дзяржсавеце ў лістападзе 2021 года. Сёння гэтыя праграмы - рэальнасць, і больш за 50 працэнтаў запланаваных мерапрыемстваў ужо рэалізаваны. А іх запланавана больш за 900", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

"Напэўна, няма такога дня, калі б дэлегацыя Беларусі не была б з візітам тут, гэтак жа, як нашы расійскія калегі з візітамі наведваюць Беларусь. У нас няма супярэчнасцей, мы адзіныя па духу, у нас адзіныя гістарычныя карані - гэта нас звязвае. І, самае галоўнае, што нашы народы сёння гэта разумеюць. Таму вельмі важна нам усім разам кантраляваць і ажыццяўляць ход рэалізацыі вось гэтых 28 саюзных праграм, якія сапраўды нацэлены на карысць нашых народаў і краін. У развіццё мы павінны прымаць законапраекты. Мы працуем ужо над гэтым.  Літаральна ўчора ў нас было пасяджэнне сесіі, мы ратыфікавалі шэраг пагадненняў з Расійскай Федэрацыяй, якія сёння прымаюцца ў развіццё гэтых праграм", - дадала Наталля Качанава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі