Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Чэр 2015

Качанава: Дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць тэатральнае мастацтва

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць тэатральнае мастацтва. Аб гэтым заявіла сёння намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава на адкрыцці абноўленага будынка Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі падтрымка рэпертуарнага тэатра застанецца ранейшай, дзяржава прадоўжыць падтрымліваць тэатры. Важны нашы традыцыі, культура, якія такім чынам жывуць і мацнеюць. Сведчанне таго - адкрыццё ў Дзень абароны дзяцей цудоўнага тэатра", - адзначыла Наталля Качанава.

На яе думку, у Беларусі захавана пераемнасць і ўсё, што было зроблена раней у культуры: той багаж, тое багацце, якое важна цаніць, берагчы і перадаваць будучым пакаленням.

Качанава: Дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць тэатральнае мастацтваНаталля Качанава дадала, што цяпер будуць разглядацца пытанні аб адкрыцці тэатраў у рэгіёнах. "Культура, творчасць запатрабаваны беларускімі грамадзянамі. Людзі па-іншаму ўспрымаюць тэатр, калі артысты жывуць у тым жа горадзе, у тым жа рэгіёне. Сёння ідзе размова аб адкрыцці прафесійнага тэатра ў Полацку. Мы будзем абмяркоўваць, як развіваць сістэму прафесійнага тэатральнага мастацтва ў краіне. Будзем працаваць у тых гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі, для таго, каб прыезджыя ў нашу краіну маглі бачыць прыгажосць беларускага краю, яго гісторыю і яго культуру", - сказала яна.

Віцэ-прэм'ер таксама не выключыла магчымасці адкрыцця беларускім Тэатрам юнага гледача філіялаў у рэгіёнах. "Гэта вельмі цікава і патрэбна, бо тым самым больш людзей атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю тэатра, з яго рэпертуарам", - лічыць Наталля Качанава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі