3 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа быць прыкладам таго, як людзі розных нацыянальнасцей жывуць у міры, згодзе і адзінстве. Аб гэтым пасля круглага стала "Беларусь - наш агульны дом: адзінства нацый і пакаленняў" заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння на мерапрыемстве былі прадстаўнікі розных краін, але яны ўсе нашы. Нацыянальнасці ў іх розныя: паляк, малдаванін, казах, узбек, цыган. Але яны ўсе гаварылі аб тым, што любяць Беларусь і бязмерна адданыя сваёй краіне, свайму народу, з глыбокай павагай адносяцца да Прэзідэнта нашай краіны, які робіць усё, каб людзі не адчувалі ніякіх адрозненняў па нацыянальнай прыкмеце. І гэта сапраўды так. Мы прынялі зварот, які будзе накіраваны сусветнай супольнасці. У ім гаворыцца аб тым, што Беларусь можа з'яўляцца прыкладам таго, як людзі розных нацыянальнасцей жывуць у міры, згодзе і адзінстве. І так павінны жыць усе людзі ва ўсім свеце. Яны павінны разумець, што галоўная каштоўнасць - гэта чалавек. І гэта тое, што ляжыць у аснове палітыкі нашай краіны. Беларусь увабрала ў сябе ўсе лепшыя традыцыі ўсіх нацыянальнасцей і народнасцей", - сказала Наталля Качанава.
Старшыня Савета Рэспублікі дадала: круглы стол "Беларусь - наш агульны дом: адзінства нацый і пакаленняў" упершыню прайшоў на фестывалі нацыянальных культур у Гродне. "Мы запрасілі на пасяджэнне нашага круглага стала прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія прымаюць удзел у гэтым свяце і многія гады жывуць у нашай краіне. 156 нацыянальнасцей жывуць у Беларусі ў згодзе і дружбе, няма ніякага падзелу па нацыянальным прынцыпе, па прынцыпе веравызнання. І сёння мы гаварылі аб гэтым. Гаварылі аб тым, што больш і гучней трэба заяўляць тым людзям, якія жывуць у нашай краіне, маючы іншую нацыянальную прыналежнасць, праўду пра нашу краіну, даносіць яе да сваіх суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой", - склала Наталля Качанава.