Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Сак 2024

Качанава аб фарміраванні новага складу Савета Рэспублікі: павінны прыйсці дастойныя людзі

Качанава аб фарміраванні новага складу Савета Рэспублікі: павінны прыйсці дастойныя людзі

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для работы ў новым скліканні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу павінны прыйсці дастойныя людзі, якія разумеюць задачы, што стаяць перад краінай. Аб гэтым заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказала спікер верхняй палаты парламента, у час размовы з кіраўніком дзяржавы абмяркоўваліся пытанні фарміравання новага склікання верхняй палаты парламента і задачы, якія яму трэба будзе вырашаць. Размова ішла таксама аб асобных выніках дзейнасці цяперашняга склікання, аб тым, якія яшчэ законапраекты трэба разгледзець, што трэба будзе зрабіць да заканчэння паўнамоцтваў. Як вядома, у адпаведнасці з заканадаўствам з 12 па 21 сакавіка будзе ісці вылучэнне новых членаў Савета Рэспублікі, а 4 красавіка 2024 года павінны адбыцца выбары ў Савет Рэспублікі восьмага склікання.

"Спадзяёмся, што будуць вылучаны дастаткова прафесійныя, кампетэнтныя прадстаўнікі, якія будуць з гонарам і годнасцю прадстаўляць кожны рэгіён у палаце тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, якой з'яўляецца Савет Рэспублікі, - сказала Наталля Качанава. - Павінны прыйсці дастойныя людзі, якія ўмеюць працаваць з людзьмі, разумеюць задачы, якія стаяць у цэлым перад краінай. Спадзяёмся, што гэты этап у электаральнай кампаніі нашай краіны пройдзе гэтак жа зладжана і арганізавана (як прайшлі нядаўна выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. - Заўвага БЕЛТА)".

Гаворачы аб дзейнасці цяперашняга склікання, Наталля Качанава звярнула ўвагу, што сенатары правялі сур'ёзную работу, робячы акцэнт на дзейнасці ў рэгіёнах, сустрэчах з людзьмі на месцах. "За час нашай работы паступіла больш за 30 тыс. зваротаў, мы правялі шмат прамых тэлефонных ліній, прыёмаў па асабістых пытаннях. Больш за 8 тыс. сустрэч у працоўных калектывах, з людзьмі па месцы жыхарства", - пералічыла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі