Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Лют 2015

Кабякоў: Рознаўзроўневая інтэграцыя на постсавецкай прасторы дае магчымасць вырашаць праблемы ў розных інтэграцыйных фарматах

6 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Наяўнасць рознаўзроўневай інтэграцыі на постсавецкай прасторы дае магчымасць вырашаць праблемы ў розных інтэграцыйных фарматах. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках праведзенага сёння ў падмаскоўнай урадавай рэзідэнцыі Горкі першага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што ў нас не атрымліваецца ў СНД, мы вырашаем у фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза, а што не атрымліваецца ў ЕАЭС, вырашаем у Саюзнай дзяржаве", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Ён адзначыў, што Саюзная дзяржава па-ранейшаму з'яўляецца найбольш развітым інтэграцыйным праектам, які часта выступае ў якасці лакаматыва іншых інтэграцыйных працэсаў. СНД у меншай ступені закранае пытанні эканамічнай інтэграцыі, але тым не менш у Садружнасці заключаны дагавор аб стварэнні зоны свабоднага гандлю. З пункту гледжання эканамічнай інтэграцыі Андрэй Кабякоў найбольш развітым назваў Еўразійскі эканамічны саюз. У якасці пацвярджэння ён прывёў прыклад аб тым, што на пасяджэнні міжурадавага савета ў тым ліку размова ішла і аб вызначэнні статусу тавару ЕАЭС. Гэта значыць любы тавар, які вырабляецца ў краіне - удзельніцы саюза, аўтаматычна будзе лічыцца айчынным на ўсёй тэрыторыі ЕАЭС, растлумачыў прэм'ер-міністр Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі