Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліс 2015

Кабякоў: Беларусь лічыць Пакістан надзейным партнёрам у азіяцкім рэгіёне

10 лістапада, Ісламабад /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь лічыць Пакістан надзейным партнёрам у азіяцкім рэгіёне. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на III Беларуска-пакістанскім дзелавым і інвестыцыйным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь лічыць Пакістан надзейным партнёрам у азіяцкім рэгіёне. 2015 год стаў сапраўды прарыўным для пашырэння эканамічных і палітычных адносін паміж дзвюма краінамі. Мы стварылі трывалы фундамент для збліжэння краін у самых розных сферах: эканоміцы, палітыцы, навуцы, адукацыі, культуры", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, ёсць рэальныя перадумовы для паўнацэннага і перспектыўнага развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі. "У нас ёсць усё неабходнае для значнага нарошчвання тавараабароту, а сярэднетэрміновай мэтай з'яўляецца дасягненне лічбы $1 млрд, і стварэння сумесных вытворчасцей", - упэўнены кіраўнік беларускага ўрада.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што беларускі бок гатовы да паставак на пакістанскі рынак трактароў МТЗ, камбайнаў "Гомсельмаш", грузавых аўтамабіляў МАЗ, дарожна-будаўнічай тэхнікі "Амкадор", шын "Белшына", прадукцыі канцэрна "Беллегпрам".

"Мы традыцыйна экспартуем з Пакістана тэкстыльную прадукцыю, рыс, агародніну і фрукты. Гатовы ў далейшым павялічваць закупку гэтых тавараў, як і сыравіны і камплектуючых для прадукцыі лёгкай прамысловасці, перш за ўсё баваўнянай пражы, загатовак верху абутку. Брэндавы і якасны прадукт, гордасць Пакістана - манга - запатрабаваны на нашым рынку", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, беларускі бок гатовы на рэгулярнай аснове праводзіць карпатлівую работу па збліжэнні пазіцый краін па цэнавым фактары для павелічэння ўзаемных паставак розных тавараў.

Афіцыйны візіт прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан праходзіць 9-11 лістапада. Чакаецца, што сёння адбудзецца сустрэча кіраўніка беларускага ўрада з прэзідэнтам Пакістана. Таксама ў праграме візіту - адкрыццё Цэнтра беларускай культуры ў Нацыянальнай бібліятэцы Пакістана.

Пасля афіцыйнага візіту ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан Андрэй Кабякоў 11-12 лістапада наведае з рабочым візітам Турэцкую Рэспубліку. Прадугледжваецца сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі з кіраўніцтвам Турцыі, а таксама топ-менеджарамі турэцкіх кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі