Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Ліс 2015

Кабякоў: Беларусь і Новасібірская вобласць будуць развіваць адносіны па ўсім спектры

24 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Новасібірская вобласць будуць развіваць адносіны па ўсім спектры. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Расіі Уладзімірам Гарадзецкім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Расіі Уладзімірам Гарадзецкім"Новасібірская вобласць для нас адзін з ключавых партнёраў, з якім мы развівалі, развіваем і будзем развіваць адносіны па ўсім спектры адносін, якія могуць быць паміж брацкімі народамі. Тым не менш, ключавым параметрам для нас з'яўляецца тавараабарот. Трэба аддаць належнае, што ён дынамічна павялічваўся на працягу папярэдніх некалькіх гадоў", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, апошнім часам намецілася скарачэнне, прычым як беларускага экспарту, так і імпарту з Новасібірскай вобласці. "Цяпер мы сустракаемся, каб гэту тэндэнцыю змяніць", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што апошнім часам Беларусь значна рушыла ў развіцці аўтобуснай, тралейбуснай тэхнікі. "У нас з'явіліся школьныя аўтобусы, якія добра сябе зарэкамендавалі", - сказаў ён.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Расіі Уладзімірам ГарадзецкімТаксама прэм'ер-міністр адзначыў, што Новасібірская вобласць з'яўляецца буйным у Расіі вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі, у сувязі з чым прапанаваў абнаўляць парк адпаведнай тэхнікі прадукцыяй беларускай вытворчасці. "Мы можам розныя варыянты паглядзець. Гэта могуць быць і лізінгавыя пастаўкі, і бюджэтнае субсідзіраванне. Мы актыўна выкарыстоўваем плячо шэрага расійскіх банкаў з пункту гледжання патаннення працэнтных ставак па крэдытах для атрымальнікаў нашай тэхнікі", - растлумачыў Андрэй Кабякоў.

Губернатар Новасібірскай вобласці Расіі Уладзімір ГарадзецкіСярод перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Андрэй Кабякоў таксама назваў селекцыю бульбы, лёну, збожжавых культур. Акрамя таго, на думку прэм'ер-міністра, Новасібірскай вобласці можа быць цікава супрацоўніцтва з холдынгам "Белстанкаінструмент". "У нас ёсць магчымасці пастаўляць новыя станкі, мы можам паўдзельнічаць у мадэрнізацыі вашых прадпрыемстваў", - запэўніў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён дадаў, што Беларусь гатова прапанаваць супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы, пачынаючы з праектавання і завяршаючы ўзвядзеннем жылля.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі