15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сустрэўся з членам Калегіі (міністрам) па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Таццянай Валавой, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза. Акрамя таго, Таццяна Валавая праінфармавала аб выніках праведзенай сёння ў Мінску канферэнцыі "Еўразійскі эканамічны саюз: стратэгія далейшага развіцця".
На канферэнцыі абмяркоўваліся бягучы ўзровень інтэграцыі, у тым ліку ступень рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей, праблемы, што перашкаджаюць поўнафарматнаму функцыянаванню ўнутранага рынку ЕАЭС, а таксама перспектывы развіцця саюза.