Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Врс 2015

Кабякоў 28-29 верасня зробіць рабочы візіт у Расію

28 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 28-29 верасня зробіць рабочы візіт у Расію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У расійскай сталіцы Андрэй Кабякоў прыме ўдзел у пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое запланавана на 29 верасня. Парадак дня пасяджэння ўключае 38 пытанняў, у тым ліку асобныя пытанні, якія плануецца ў далейшым вынесці на разгляд Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Як адзначылі ў прэс-службе ўрада, асноўная ўвага будзе ўдзелена абмеркаванню праблем гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, крэдытна-інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, пытанняў фарміравання і ажыццяўлення ўзгодненай прамысловай палітыкі. Прадугледжваецца разгледзець ход рэалізацыі саюзных праграм, адобрыць канцэпцыі новых сумесных праектаў і падпісаць шэраг міжурадавых пагадненняў.

Запланаваны таксама перагаворы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

На 28 верасня намечана рабочая сустрэча Андрэя Кабякова з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным. Будуць абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Масквой, пашырэння наменклатуры і аб'ёмаў паставак прадуктаў харчавання, пасажырскай, грузавой і камунальнай тэхнікі, удзелу беларускіх арганізацый у праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў маскоўскага метро, выкарыстання павільёна "Рэспубліка Беларусь" на ВДНГ пасля завяршэння рэстаўрацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі