15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 16 чэрвеня наведае з рабочым візітам Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.
Андрэй Кабякоў прыме ўдзел у пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. У парадак дня пасяджэння ўключана 19 пытанняў, якія датычацца ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, міграцыйнай і іншых галінах.
На палях пасяджэння запланаваны перагаворы Андрэя Кабякова з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым у вузкім і пашыраным складах.