Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Снж 2016

Кабякоў і Звіздзіч абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з Босніяй і Герцагавінай

13 снежня, Сараева /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова і старшыні Савета Міністраў Босніі і Герцагавіны Дзяніса Звіздзіча прайшла сёння ў Сараеве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў, а таксама пытанні маючага адбыцца старшынства Беларусі ў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятыве (ЦЕІ) у 2017 годзе.

У 2015 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Босніяй і Герцагавінай склаў $67,9 млн, што амаль у тры разы больш у параўнанні з папярэднім годам. Пры гэтым экспарт скараціўся на 61,2 працэнта да $5,6 млн, імпарт вырас да $62,3 млн. Сальда склалася адмоўным у памеры $56,7 млн. У Боснію і Герцагавіну з Беларусі пастаўляюцца грузавыя аўтамабілі БелАЗ, шыны, часткі для аўтамабіляў і трактароў, помпы вадкасныя. У Беларусь імпартуюцца фрукты і агародніна, цэнтрыфугі, адзенне і абутак. У студзені-кастрычніку 2016 года беларускі экспарт у Боснію і Герцагавіну склаў $3,29 млн і зменшыўся на 24 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Імпарт знізіўся да $1,29 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі