Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Чэр 2018

Кабякоў і Мядзведзеў абмеркавалі пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва

1 чэрвеня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі сёння ў Душанбэ пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча адбылася на палях пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама графік будучых сустрэч.

Паводле інфармацыі беларускага ўрада, тавараабарот Беларусі і Расіі ў першым квартале 2018 года склаў $8,4 млрд, павялічыўшыся да ўзроўню студзеня-сакавіка 2017 года на 20,3 працэнта. Экспарт Беларусі ў Расію дасягнуў $3,1 млрд (рост на 10,2 працэнта), імпарт з Расіі склаў $5,3 млрд (рост на 27,2 працэнта).

Расія прадаўжае заставацца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі: на долю Расіі ў студзені-сакавіку 2018 года прыпала 49,8 працэнта вартаснага аб'ёму знешняга гандлю таварамі, 39,2 працэнта экспарту, 59,2 працэнта імпарту (у студзені-сакавіку 2017 года доля Расіі ў знешнім гандлі Беларусі з усімі краінамі свету складала 51,9 працэнта, у экспарце - 45 працэнтаў, імпарце - 57,9 працэнта).

Экспарт паслуг у Расію ў студзені-сакавіку склаў $793,4 млн (рост на 29,1 працэнта да аналагічнага перыяду 2017 года). Імпарт - $347,7 млн (павелічэнне на 18 працэнтаў). Сальда дадатнае ў памеры $445,7 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі