Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Врс 2017

Кабякоў і Мядзведзеў абмеркавалі па тэлефоне пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым адбылася сёння па ініцыятыве беларускага боку. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіслаў Сычэвіч.

У час тэлефоннай размовы абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж краінамі як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.

Таксама Андрэй Кабякоў павіншаваў свайго расійскага калегу з днём нараджэння. Кіраўнік беларускага ўрада выказаў упэўненасць у тым, што веды, багаты вопыт і прафесійны падыход да справы Дзмітрыя Мядзведзева будуць і ў далейшым служыць інтарэсам дружалюбнага народа Расіі, а таксама садзейнічаць умацаванню адносін стратэгічнага партнёрства паміж краінамі. Акрамя таго, прэм'ер-міністр выказаў гатоўнасць да далейшага канструктыўнага ўзаемадзеяння ў мэтах рэалізацыі перспектыўных сумесных праектаў і павышэння эканамічнага патэнцыялу дзвюх краін.

У час размовы Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся аб правядзенні ў лістападзе-снежні 2017 года ў Гомелі чарговага пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Канкрэтная дата яго правядзення будзе ўзгоднена ў рабочым парадку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі