27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў абмеркаваў з расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведамляе ТАСС.
На сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў энергетыцы, прамысловасці, АПК і іншых сферах. Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў.
Як растлумачылі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада, бакі таксама абмеркавалі графік маючых адбыцца сустрэч.
Тавараабарот Беларусі і Расіі ў студзені-маі 2018 года склаў $14,48 млрд і павялічыўся да ўзроўню студзеня-мая 2017 года на 17,7 працэнта. Расія прадаўжае заставацца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі: на долю Расіі ў студзені-маі 2018 года прыпала 39,3 працэнта экспарту.
Сустрэча кіраўнікоў урадаў прайшла на палях пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, які адкрываецца сёння ў Санкт-Пецярбургу. Парадак дня пасяджэння ўключае 19 пунктаў. У прыватнасці, прадугледжваецца разгледзець пытанні стварэння адзінай сістэмы транзіту тавараў па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў, залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў - членаў ЕАЭС. Будзе прааналізаваны ход работы па рэалізацыі лічбавага парадку дня саюза, фарміраванні агульнага рынку газу, стварэнні органа па расследаванні авіяцыйных здарэнняў і іншыя пытанні.