Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Чэр 2015

Ярмошына: Аб датэрміновым правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі гаварыць не даводзіцца

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што аб датэрміновым правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі гаварыць не даводзіцца. Такую заяву яна зрабіла ў эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першапачатковая прапанова Цэнтрвыбаркама (наконт даты выбараў Прэзідэнта Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) была 15 лістапада, яна ўсімі падтрымлівалася. Але пасля сітуацыя крыху змянілася, змяніліся меркаванні. Паколькі ўсё ўкладваецца ў адзін часавы прамежак, ні аб якім датэрміновым правядзенні выбараў гаварыць не даводзіцца. Было прынята рашэнне, што сярэдзіна кастрычніка з'яўляецца найбольш спрыяльным, менш дэпрэсіўным часам", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Старшыня Цэнтрвыбаркама абвергнула домыслы, што выбары Прэзідэнта Беларусі могуць прайсці яшчэ раней, ледзь не ў жніўні. "Апазіцыя і іншыя сілы могуць папракаць уладу і Цэнтрвыбаркам у тым, што мы дзейнічаем не так эфектыўна, як хацелася б, але нас ніколі не могуць папракнуць у тым, што мы хоць у чым-небудзь парушаем патрабаванні закону", - адзначыла яна. Кіраўнік ЦВК нагадала, што, згодна з заканадаўствам, на падрытоўку да плебісцыту адводзіцца не менш як тры месяцы.

"Думаю, што 11 кастрычніка - найбольш верагодная дата правядзення выбараў Прэзідэнта. Прынамсі, пісьмо за маім подпісам накіравана ў парламент. Не бачу ніякіх перадумоў, каб парламент прапанаваў іншую дату", - канстатавала Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі