Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Стд 2018

III з'езд "Белай Русі" пройдзе сёння ў Мінску

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. III з'езд рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" пройдзе сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час з'езда плануецца падвесці вынікі работы "Белай Русі" за 2012-2017 гады, зацвердзіць новую рэдакцыю статута і праграмы грамадскага аб'яднання.

Акрамя таго, удзельнікі з'езда выберуць Рэспубліканскі савет.

Грамадскае аб'яднанне налічвае амаль 171,6 тыс. членаў, 8 тыс. пярвічных арганізацый.

Устаноўчыя сходы па стварэнні грамадскага аб'яднання "Белая Русь" ва ўсіх абласцях і Мінску прайшлі ў чэрвені 2007 года.

Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам III з'езда "Белай Русі"

19 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам III з'езда рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З усіх рэгіёнаў краіны ваш прадстаўнічы форум сабраў шчырых патрыётаў, людзей актыўнай жыццёвай пазіцыі, якіх аб'ядноўвае імкненне быць карыснымі грамадству і дзяржаве, - адзначыў Прэзідэнт. - Створаная па народнай ініцыятыве, "Белая Русь" стала па-сапраўднаму масавым рухам, адным са стаўпоў грамадзянскай супольнасці, ядром здаровых і канструктыўных сіл нашай краіны. Ваша цеснае ўзаемадзеянне з органамі ўлады і работа з рознымі слаямі насельніцтва дапамагаюць забяспечваць паспяховае правядзенне сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым аўтарытэт, роля гэтага аб'яднання няўхільна будуць узрастаць. Кіраўнік дзяржавы пажадаў дэлегатам і ўдзельнікам З'езда плённай працы і далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі