Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Снж 2015

Гумінскі: Парламенты Беларусі і Эстоніі павінны падштурхоўваць урады да яшчэ большага супрацоўніцтва

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенты Беларусі і Эстоніі павінны падштурхоўваць урады абедзвюх краін да яшчэ большага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Эстоніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парламенцкае ўзаемадзеянне паміж нашымі краінамі, нягледзячы ні на якія сітуацыі, развіваецца паспяхова. Зразумела, можна было б гаварыць, што вельмі паспяхова, калі б мы з вамі падштурхоўвалі нашы ўрады і іншых да яшчэ большага супрацоўніцтва, каб мы былі ініцыятарамі развіцця гандлёва-эканамічных адносін, іх умацавання", - сказаў Віктар Гумінскі.

Гумінскі: Парламенты Беларусі і Эстоніі павінны падштурхоўваць урады да яшчэ большага супрацоўніцтваЁн звярнуў увагу на зніжэнне тавараабароту дзвюх краін. У 2011 годзе ён складаў $650 млн, а за студзень-верасень 2015-га - толькі $84,4 млн. "Гэта не можа задавальняць ні адзін з бакоў", - падкрэсліў віцэ-спікер.

Актыўныя парламенцкія адносіны Беларусі і Эстоніі развіваюцца з 2009 года. "І гэта прыемна, таму што парламентарыі - прадстаўнікі народа", - сказаў Віктар Гумінскі. Ён адзначыў, што ў нядаўнім мінулым беларусы і эстонцы жылі ў адной дзяржаве, і ў двух народаў ёсць шмат агульнага.Гумінскі: Парламенты Беларусі і Эстоніі павінны падштурхоўваць урады да яшчэ большага супрацоўніцтва

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі