6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група экспертаў камандавання аб'яднаных узброеных сіл НАТА "Брунсюм" з 7 па 10 красавіка наведае Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны Беларусі.
Візіт у Мінск адбудзецца ў адпаведнасці з Індывідуальнай праграмай партнёрства і супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і НАТА на 2014-2015 гады, растлумачылі ў ведамстве. Мэта візіту - правядзенне кансультацый па пытаннях планавання і забеспячэння радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны ў ходзе шматнацыянальных аперацый па ўрэгуляванні крызісаў. Эксперты камандавання правядуць брыфінгі для ваеннаслужачых, а таксама азнаёмяцца з арганізацыяй радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і вопытам удзелу Беларусі ў шматнацыянальных вучэннях.