Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Лют 2016

Глабальны фонд выдзяляе Беларусі $5 млн на лячэнне хворых на туберкулёз і ВІЧ

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Глабальны фонд для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй (ГФ) выдзяляе Беларусі грант у памеры $5 млн на лячэнне хворых на туберкулёз і інфіцыраваных ВІЧ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Праграмы развіцця ААН у Беларусі.

Пагадненне паміж ПРААН і Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя (асноўным атрымальнікам сродкаў гранта ГФ) будзе падпісана 19 лютага ў Мінску.

Памер сродкаў, што выдзяляюцца Глабальным фондам па гэтым пагадненні, - больш як $5 млн. Фінансавыя сродкі пойдуць на закупку медыцынскіх прэпаратаў і абсталявання, а таксама на павышэнне патэнцыялу РНПЦ у сферы закупак і забеспячэння.

У цырымоніі прымуць удзел пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя Марына Сачак, прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі