17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральнае консульства Беларусі адкрыецца ў Екацярынбургу да 1 красавіка 2024 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 лістапада 2023 года нумар 776, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Да гэтага часу ў расійскім горадзе закрыюць аддзяленне пасольства Беларусі ў Расійскай Федэрацыі.
Фінансаванне расходаў будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў.