26 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі па палітычных пытаннях Сайман Гас 2 снежня наведае з рабочым візітам Беларусь. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Плануецца, што брытанскага дыпламата прыме міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адбудуцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў, а таксама сустрэчы ў шэрагу дзяржаўных органаў.