Зельфіра Трэгулава. Фота з архіва ТАСС
16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі Зельфіра Трэгулава ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны за асаблівыя заслугі ў культурна-асветнай дзейнасці і значныя поспехі ў справе ўмацавання і развіцця беларуска-расійскіх культурных сувязей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.