21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО) Жазэ Грацыяну да Сілва плануе наведаць Беларусь. Аб гэтым 20 студзеня ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Італіі, пастаяннага прадстаўніка пры ФАО Яўгена Шастакова, які завяршае сваю дыпламатычную місію, з выконваючым абавязкі дырэктара кабінета генеральнага дырэктара ФАО Марыа Любеткіным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Асаблівая ўвага ў час сустрэчы была ўдзелена пытанню падрыхтоўкі візіту ў Беларусь генеральнага дырэктара ФАО Жазэ Грацыяну да Сілвы, праінфармавалі ў прэс-службе.
Бакі абмеркавалі таксама актуальныя пытанні і перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння, канстатавалі актывізацыю дыялогу паміж Беларуссю і ФАО.