Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Кст 2017

"Гару ўжо з космасу відаць" - Лукашэнка патрабуе ўкаранення навацый у абыходжанні з адходамі

20 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць неабходнасць у распрацоўцы доўгатэрміновай праграмы па рэкультывацыі і закрыцці палігонаў, а таксама ўкараненні новых падыходаў да абыходжання з адходамі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці ЖКГ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Найбольш востра гэта праблема стаіць для нашай сталіцы. На палігоне "Паўночны" за перыяд яго эксплуатацыі з 1981 года пахавана 25 млн т адходаў, што больш як у 7 разоў перавышае праектныя нагрузкі. І гару адходаў ужо відаць пры пад'ездзе да горада за некалькі дзясяткаў кіламетраў і з космасу вельмі добра відаць, - адзначыў Прэзідэнт. - Такі стан спраў патрабуе распрацоўкі доўгатэрміновай праграмы па рэкультывацыі і закрыцці палігонаў, а таксама ўкараненні новых падыходаў да абыходжання з адходамі. У нас не так шмат свабоднай зямлі, каб будаваць палігоны і складзіраваць на іх смецце. Тым больш вам паказалі самыя сучасныя ўзоры і падыходы да гэтай справы. Рэнтабельныя для тых, хто гэтага хоча. Навука павінна падключыцца і сказаць, што найбольш мэтазгодна: спальваць смецце і атрымліваць ад гэтага энергію або большую яго частку перапрацоўваць".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, штогод у рэспубліцы ўтвараецца 4 млн т цвёрдых камунальных адходаў. З іх па выніках 2016 года накіраваны на пахаванне 84 працэнты, а на перапрацоўку - толькі 16 працэнтаў. "Так, нібыта на фоне суседзяў мы выглядаем дастойна: апярэдзілі ўсе краіны СНД, Латвію, Славакію, зраўнаваліся з Іспаніяй, Партугаліяй, Фінляндыяй. Але праблема гэта сур'ёзная. Для пахавання ўсяго аб'ёму камунальных адходаў у рэспубліцы выкарыстоўваецца 168 палігонаў і 1,5 тыс. міні-палігонаў у сельскай мясцовасці. Больш як 90 працэнтаў з іх пабудаваны ў часы СССР. Магутнасці гэтых палігонаў цяпер практычна вычарпаны, а эксплуатацыя не забяспечвае бяспечнага ўтрымання адходаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы ведаем, што гэта за палігоны і міні-палігоны. Лятаючы над краінай, я гэта вельмі добра бачу. Новаму міністру прыродных рэсурсаў пастаўлена жалезная задача разабрацца з тымі, хто адказвае за гэтыя палігоны, і асабліва з тымі, хто гэтыя палігоны стварае дзе папала. Гэта значыць засмечваюць лясы, дарогі, прыдарожныя палосы і г. д. Вы ведаеце, пра што ідзе размова. Дзейнічайце", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі