5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігар Болатаў назначаны намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях. Адпаведны ўказ нумар 318 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Да гэтага часу Ігар Болатаў займаў пасаду начальніка ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння МНС.