4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС адбылася сустрэча намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Андрэя Юржыца з выканаўчым дырэктарам кампаніі "Аспрэй" - членам праўлення холдынгавай кампаніі абароннай прамысловасці пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Гана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.
"У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння пры падрыхтоўцы спецыялістаў з Ганы на базе навучальных устаноў МНС, а таксама паставак аварыйна-выратавальнай тэхнікі, сродкаў індывідуальнай аховы і баявога адзення пажарнага ратавальніка беларускай вытворчасці. Акрамя таго, афрыканскім гасцям былі прадстаўлены перадавыя распрацоўкі, падыходы і магчымасці Універсітэта грамадзянскай абароны, а таксама беларускі вопыт кадравай падрыхтоўкі спецыялістаў сістэмы МНС Беларусі", - расказалі ў прэс-службе.
Дэлегацыя Ганы наведала Мінскі аўтамабільны завод. На заўтра запланавана наведванне ТАА "Пажзабеспячэнне", правядзенне перагавораў па пытаннях экспарту беларускай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, а таксама наведванне філіяла Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі УГА.