Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліп 2020

Галоўчанка: у ЕАЭС пакуль не ўдаецца вырашыць пытанні свабоднага гандлю без выключэнняў і абмежаванняў

Галоўчанка: у ЕАЭС пакуль не ўдаецца вырашыць пытанні свабоднага гандлю без выключэнняў і абмежаванняў
Раман Галоўчанка ў час пасяджэння

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Еўразійскім эканамічным саюзе пакуль не ўдаецца вырашыць пытанні свабоднага гандлю без выключэнняў і абмежаванняў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці з усталяванай практыкай наша работа пачнецца з разгляду пытанняў аб устараненні бар'ераў у рамках функцыянавання ўнутранага рынку саюза. На жаль, пакуль не ўдаецца ў поўнай меры пераламаць сілу супраціўлення пры вырашэнні пытанняў свабоднага гандлю без выключэнняў і абмежаванняў", - адзначыў Раман Галоўчанка.

У полі зроку застаецца работа па фарміраванні агульных энергетычных рынкаў. Сёння абмяркуюць ход работы па рынках газу, нафты і нафтапрадуктаў.

Адным з важнейшых пытанняў Раман Галоўчанка назваў выкананне пагаднення аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі. "У гэтай сферы вельмі важна забяспечыць сумяшчальнасць нацыянальных сістэм маркіроўкі, прымяненне адзіных патрабаванняў да нацыянальных кампанентаў інфармацыйнай сістэмы маркіроўкі. Варта паглядзець і на раней узгодненыя тэрміны ўвядзення маркіроўкі на асобныя групы тавараў, ці з'яўляюцца яны актуальнымі ў час пандэміі і ці не прывядуць да абмежавання ўзаемных таварных патокаў", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

На яго думку, патрабуюць увагі і пытанні прадухілення распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. На разгляд Еўразійскага міжурадавага савета ўносіцца комплексны план у галіне аховы здароўя і санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.

Пасяджэнне міжурадавага савета ў Мінску праходзіць у вочным фармаце ўпершыню з пачатку пандэміі COVID-19. Парадак дня ўключае шырокі спектр пытанняў еўразійскай інтэграцыі ў сферах гандлю, функцыянавання ўнутранага рынку, канкурэнцыі, прамысловасці, тэхнічнага рэгулявання і іншых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі