Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліс 2024

Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер, у тым ліку супрацоўнікам БЕЛТА

Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер, у тым ліку супрацоўнікам БЕЛТА

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер, у тым ліку супрацоўнікам Беларускага тэлеграфнага агенцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па даручэнні кіраўніка дзяржавы заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды сёння ўручаны тым, хто сваёй вытворчасцю і наватарствам паднімае планку прафесіяналізму ў Беларусі. Вашы дасягненні з'яўляюцца не толькі ўвасабленнем ідэй і планаў - гэта інвестыцыі ў будучае працвітанне. Тут сабраліся тыя, хто ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі сваім талентам і працавітасцю піша новую гісторыю краіны. Дзякуючы працы нашых людзей Беларусь прадаўжае развівацца і дабівацца новых поспехаў. Менавіта адданасць справе, Радзіме, адзінства народа становяцца нашай галоўнай апорай у няпростых умовах. Вы, вобразна кажучы, інжынеры прагрэсу, будаўнікі поспеху, вы натхняеце на новыя здзяйсненні. Дзякуючы такім людзям, як вы, Беларусь прадаўжае рухацца наперад, дэманструе свету свае сілы, свой патэнцыял, нягледзячы на ўсе цяжкасці", - сказаў Раман Галоўчанка.

Высокія ўзнагароды сёння ўручаны ў тым ліку прадстаўнікам СМІ - інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА. "Ваша дзейнасць мае велізарнае значэнне ў жыцці грамадства, бо менавіта фотажурналістыка надае матэрыялам аўтараў дадатковы кантэкст і глыбіню. Фотажурналістыка - гэта не толькі пра сучаснае, гэта і пра будучае. Вашы работы здольны знаёміць будучыя пакаленні з сённяшнімі  падзеямі. Вы можаце расказаць гісторыю цэлага жыцця ў адной фатаграфіі, што робіць вашу працу асабліва важнай і незаменнай", - абазначыў прэм'ер-міністр.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны вядучы мастацкі рэдактар выдавецтва БЕЛТА Ірына Буфетава і вядучы фотакарэспандэнт аддзела па падрыхтоўцы і выпуску фотаінфармацыі рэдакцыі візуальнай інфармацыі БЕЛТА Аляксандр Хітроў. "Неверагодная ўрачыстая абстаноўка, у нашым жыцці бывае не так шмат такіх момантаў. Вельмі прыемна працаваць з поўнай аддачай, з задавальненнем і атрымаць за гэта ўзнагароду. Прыемна, што заўважылі. Гэта вельмі натхняе, матывуе. Адчуваю, што сіл прыбавілася, буду працаваць з падвоеным жаданнем", - сказала Ірына Буфетава.

"Гэта ўзнагарода не толькі мая асабістая, а і ўсяго калектыву фотахронікі БЕЛТА. За 30 гадоў работы знята вельмі шмат, было шмат настаўнікаў. Работа заўсёды радуе. Мы вядзём летапіс гісторыі краіны", - адзначыў Аляксандр Хітроў.

Гэтым летам Беларусь сутыкнулася з адным з самых моцных ураганаў у гісторыі, асабліва пацярпелі Гомельская і Магілёўская вобласці - лясныя масівы, населеныя пункты. Былі пашкоджаны тысячы гектараў лесу, абясточаны населеныя пункты, завалены дарогі. "Невыпадкова ў гэтай зале прысутнічаюць тыя, хто прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства. Ваша самаадданая праца ў складаных умовах, ваш прафесіяналізм дазволілі ў найкарацейшыя тэрміны справіцца з гэтым маштабным катаклізмам. Дазвольце выказаць шчырую ўдзячнасць за вашу добрасумленную працу, за работу на гэтым складаным участку. Гэта прыклад адказнасці і адданасці сваёй справе. Дзякуючы аператыўнай рабоце энергетыкаў па аднаўленні ліній электраперадач удалося аператыўна аднавіць транспартныя зносіны, энергазабеспячэнне населеных пунктаў, вярнуць людзей да прывычнага спосабу жыцця", - прэм'ер-міністр.

Таксама сёння ўшаноўвалі работнікаў аграпрамысловага комплексу. "Дзякуючы вам у краіне вырашаюцца сур'ёзныя задачы, звязаныя з забеспячэннем прадуктамі харчавання нашага рынку, пастаўкамі на экспарт. Мы ўносім свой уклад у харчовую бяспеку ўсёй планеты. Ваша праца - гэта велізарны ўклад у дабрабыт кожнага жыхара нашай планеты", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

"Сёння высокімі ўзнагародамі адзначаны і заслугі тых, хто сваімі ведамі, вопытам, адданасцю справе садзейнічае павышэнню якасці жыцця грамадзян нашай краіны. Медалі "За бездакорную службу" будуць уручаны шэрагу дзяржаўных грамадзянскіх служачых. Ваша шматгадовая бездакорная работа на карысць дзяржавы і грамадства з'яўляецца прыкладам вернасці абавязку і прынцыпам, высокіх маральных якасцей. Ваша дзейнасць - гэта не проста выкананне службовых абавязкаў, а служэнне Радзіме і яе грамадзянам, стварэнне і развіццё", - зрабіў акцэнт прэм'ер-міністр.

За значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа медалём Францыска Скарыны адзначана праца работнікаў адукацыі, навукі і культуры. "Менавіта дзякуючы вашай дзейнасці мы захоўваем і прымнажаем духоўныя каштоўнасці нашага народа, перадаём наступным пакаленням, умацоўваем нацыянальную ідэнтычнасць. Дзякуючы работнікам адукацыі фарміруецца новае пакаленне творчых, матываваных, адукаваных людзей. Дзякуючы даследаванням вучоных пашыраюцца межы чалавечых ведаў, гэта садзейнічае прагрэсу нашага грамадства. Дзякуючы дзеячам культуры жыццё ўзбагачаецца духоўна, становіцца больш яркім і цікавым. Дзякуй за вашу працу, талент і натхненне", - падзякаваў ён.

"У зале прысутнічаюць прадстаўнікі самых розных галін - работнікі прамысловасці, фінансавай сферы, транспарту, члены Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, прадстаўнікі аховы здароўя, медыцыны і спорту. Усе вы сваімі рукамі ствараеце будучыню краіны, і гэта самае галоўнае сёння. Упэўнены, што вы прадоўжыце свой шлях да поспеху, дасегняце яшчэ большых вышынь. Кожны з вас з'яўляецца рухаючай сілай працавітай і стабільнай Беларусі. Перакананы, што вашы веды і невычэрпная энергія будуць садзейнічаць дасягненням нашай краіны ў сучасным і будучым. Жадаю моцнага здароўя і новых прафесійных поспехаў у справе служэння нашай роднай краіне", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Першы намеснік старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Юрый Луцык, узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі", падзякаваў за высокую ацэнку сваёй работы і адзначыў, што атрымаць дзяржаўную ўзнагароду вельмі прыемна і ганарова. "Гэта праца не толькі мая, гэта праца ўсяго Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, якую мы ўкладваем у духоўнае развіццё. За гады незалежнасці мы прайшлі доўгі шлях, наша краіна стала багацейшай, мы сталі жыць намнога лепш. Мы развіваемся духоўна, узровень адукаванасці нашага насельніцтва становіцца ўсё вышэй. Гэта правільны шлях, які падтрымлівае асноўная маса насельніцтва. Упэўнены, што кожны з узнагароджаных і далей будзе прадаўжаць сваю работу, укладваць свае ўменні, веды, навыкі, каб наша дзяржава працягвала развівацца, каб сюды імкнуліся ехаць людзі, каб мы і надалей былі ўзорам для постсавецкіх краін", - сказаў ён.

Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоена і галоўная медыцынская сястра Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Святлана Андрушко. "Мне падабаецца дапамагаць дзецям, дзеці - гэта самае каштоўнае, што ў нас ёсць. Працую ў медыцыне ўжо больш за 30 гадоў. За гэтыя гады беларуская сістэма аховы здароўя ступіла далёка наперад. З'яўляюцца высокія тэхналогіі, закупляецца сучаснае абсталяванне, нашым маленькім пацыентам аказваецца высокатэхналагічная дапамога", - адзначыла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі