Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Кст 2023

Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан

Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан
Фота з архiва

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Бішкеку адбудуцца адразу некалькі знакавых мерапрыемстваў. У іх ліку пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў ШАС. Як паведамлялася, у ліпені бягучага года на саміце ШАС быў падпісаны мемарандум аб абавязацельствах Беларусі ў мэтах атрымання статусу дзяржавы - члена арганізацыі. Як нядаўна заяўляў генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Мін, Беларусь можа стаць паўнапраўным членам ШАС у 2024 годзе.

Таксама ў Бішкеку пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Паводле інфармацыі прэс-службы ЕЭК, кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС абмяркуюць функцыянаванне саюза, а таксама асноўныя задачы і ключавыя напрамкі далейшага развіцця інтэграцыйных працэсаў на перыяд да 2030 і 2045 гадоў. Акрамя таго, будуць разгледжаны ход фарміравання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў ЕАЭС у 2022 годзе, рэалізацыя асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў саюзе.

Яшчэ адной знакавай падзеяй стане пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Акрамя таго, запланавана сустрэча кіраўнікоў дэлегацый - удзельнікаў пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў ШАС з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым.

Таксама Раман Галоўчанка правядзе ў Бішкеку рабочую сустрэчу з прэм'ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым.

Рабочы візіт прадоўжыцца 25-27 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі