Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Врс 2021

Галоўчанка: Беларусь мае намер развіваць супрацоўніцтва з Расіяй у атамнай энергетыцы

Галоўчанка: Беларусь мае намер развіваць супрацоўніцтва з Расіяй у атамнай энергетыцы

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер развіваць супрацоўніцтва з Расіяй у атамнай энергетыцы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксеем Ліхачовым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для Беларусі будаўніцтва АЭС - вельмі важны праект. Неабходна рэгулярна сустракацца, звяраць гадзіннікі і вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе рэалізацыі такога складанага, маштабнага праекта. У чэрвені гэтага года ў прамысловую эксплуатацыю быў уведзены першы энергаблок, вядзецца работа па будаўніцтве другога. Мы вельмі зацікаўлены ў яго ўводзе ў тыя тэрміны, якія прадугледжаны нашым кантрактам", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што па даручэнні кіраўніка дзяржавы беларускія спецыялісты ва ўзаемадзеянні з расійскімі калегамі сфарміравалі пералік перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва ў галіне атамнай энергетыкі. "Туды ўвайшлі такія важныя сферы, як развіццё экалагічнага маніторынгу, ядзернай медыцыны, стварэнне сумеснага цэнтра ядзерных навуковых даследаванняў на базе НАН Беларусі. Лічу, што гэта не канчатковы пералік тэм", - сказаў прэм'ер-міністр.

Ён таксама дадаў, што саюзная праграма па атамнай энергетыцы нацэлена на развіццё супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў гэтай сферы. "Асаблівая ўвага з нашага боку будзе накіравана на ўзаемадзеянне пры эксплуатацыі аб'ектаў ядзернай энергетыкі, забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, аварыйнай гатоўнасці, а таксама абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам. Гэта праграма ў перспектыве прадугледжвае заключэнне міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне транспарціроўкі ядзерных матэрыялаў і абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам БелАЭС", - звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

"На гэты час наша краіна працуе над стварэннем адзінай дзяржаўнай сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі. Будзем удзячны дзяржкарпарацыі "Расатам" за кансультацыйную дапамогу ў станаўленні гэтай сістэмы з улікам багатага вопыту РФ", - дадаў прэм'ер-міністр.

Аляксей Ліхачоў адзначыў, што будаўніцтва другога энергаблока БелАЭС на фінальнай стадыі, і ацаніў яго гатоўнасць на 87-88 працэнтаў. "Мы робім усё, каб насыціць наша супрацоўніцтва на дзесяцігоддзі наперад. Абазначаны новыя напрамкі. Мы гатовы актыўна займацца праектамі, звязанымі з накапляльнікамі энергіі, з разумнай энергетыкай, з лічбавымі рашэннямі. І, вядома, для нас важны распрацоўкі па лініі нашых акадэмій навук, супрацоўніцтва з Курчатаўскім інстытутам, навуковыя даследаванні, аж да стварэння даследчага атамнага рэактара на тэрыторыі Беларусі", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі