23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін абмеркавалі ў тэлефоннай размове процідзеянне COVID-19 і беларуска-расійскія праекты, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада Расіі.
Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі процідзеянне каранавіруснай інфекцыі, асабліва адзначыўшы важнасць рэгістрацыі ў Беларусі расійскай вакцыны "Спадарожнік V".
Былі разгледжаны актуальныя пытанні расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах.
Прэм'еры закранулі таксама графік маючых адбыцца кантактаў па ўрадавай лініі.