8 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін абмеркавалі ў тэлефоннай размове нарошчванне супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце ўрада РФ, паведамляе БЕЛТА.
"Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні, звязаныя з нарошчваннем расійска-беларускага супрацоўніцтва ў прамысловасці, энергетыцы, сельскай гаспадарцы, транспартнай інфраструктуры, а таксама з пашырэннем узаемадзеяння ў навукова-тэхнічнай і культурна-гуманітарнай галінах", - гаворыцца ў паведамленні.
Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін таксама абмяняліся думкамі па прыярытэтных задачах умацавання інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе.