27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін у тэлефоннай размове абмеркавалі графік маючых адбыцца кантактаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Асноўную ўвагу прэм'ер-міністры ўдзялілі актуальным пытанням беларуска-расійскага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.