Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Ліп 2022

Форум маладзёжных арганізацый краін СНД пройдзе ў Беларусі

Форум маладзёжных арганізацый краін СНД пройдзе ў Беларусі
Фота з архiва

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум маладзёжных арганізацый дзяржаў - удзельніц СНД "Вектар на будучае" пройдзе ў Мінску і Віцебску 14-17 ліпеня ў фарматах афлайн і анлайн, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, кіраўнік міжнароднага пратакола Алеся Сазанкова.

Удзельнікамі міжнароднага мерапрыемства стануць прадстаўнікі маладзёжных грамадскіх арганізацый, лідары маладзёжных рухаў, кіраўнікі маладзёжных праектаў, прадстаўнікі дзяржструктур, якія рэалізуюць маладзёжную палітыку.

"Праграма форуму ўключае ў сябе дзелавую і культурную праграмы: пленарнае пасяджэнне, работу дыскусійных пляцовак, фарсайт-сесіі, серыі сустрэч і майстар-класаў з дзяржаўнымі дзеячамі, экспертамі, прадстаўнікамі рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, прэзентацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў, наведванне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны", - расказала Алеся Сазанкова.

Форум стартуе ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску, дзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія яго адкрыцця. Затым госці Беларусі ў час пешаходнай экскурсіі пазнаёмяцца з Мінскам і яго славутасцямі, акунуцца ў атмасферу сучаснага жыцця горада, а ўжо 15 ліпеня дыслацыруюцца ў фестывальным Віцебску. "Асноўныя мерапрыемствы разгорнуцца ў сталіцы "Славянскага базару". У час перамяшчэння ў Віцебск удзельнікі форуму наведаюць у Докшыцкім раёне мемарыяльны комплекс "Шунеўка" і мітынг-рэквіем "У імя агульнай Перамогі". У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава ў час пленарнай дыскусіі яны прэзентуюць свой вопыт па арганізацыі дзейнасці па маладзёжнай тэматыцы ў дзяржавах - удзельніцах СНД, абмяняюцца інфармацыяй аб праектах, накіраваных на міжнароднае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі Садружнасці Незалежных Дзяржаў", - дадала прадстаўнік ЦК БРСМ.

Па запрашэнні БРСМ прадстаўнікі форуму пабываюць на асноўных мерапрыемствах Дня моладзі на XXXI Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і прымуць дузел у культурна-забаўляльнай праграме фестывалю.

Форум маладзёжных арганізацый дзяржаў - удзельніц СНД - штогадовая міжнародная камунікацыйная пляцоўка ў сферы ўмацавання міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва і рэалізацыі маладзёжнай палітыкі на прасторы СНД. Яго арганізатарам у 2022 годзе выступаюць Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Выканаўчага камітэта СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі