Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Снж 2019

Foreign Policy паведамляе аб магчымым візіце ў Беларусь дзяржсакратара ЗША

Foreign Policy паведамляе аб магчымым візіце ў Беларусь дзяржсакратара ЗША
Майкл Пампеа. Фота Reuters

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выданне Foreign Policy паведамляе аб магчымым візіце ў Беларусь дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа ў студзені 2020 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выданне пры гэтым спасылаецца на неназваных афіцыйных асоб у ЗША.

Як паведамлялася БЕЛТА, у адыходзячым годзе адбыўся шэраг візітаў высокага ўзроўню з ЗША ў Беларусь. У прыватнасці, у Мінск з візітамі прыязджалі саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан і намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Хэйл. Было заяўлена аб рашэнні аднавіць дыппрадстаўніцтва паміж Беларуссю і ЗША на ўзроўні паслоў.

Foreign Policy - амерыканскі часопіс са штаб-кватэрай у сталіцы ЗША. Тыраж больш як 100 тыс. экзэмпляраў, выходзіць кожныя два месяцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі