30 жніўня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Фінансава-эканамічны форум краін - удзельніц СНД пройдзе ў Мінску ў кастрычніку, паведаміў сёння журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У прывязцы да пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД плануецца, што ў Мінску пройдзе фінансава-эканамічны форум. Практычна ўсе краіны заявілі аб гатоўнасці ўдзельнічаць у ім", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.
Паводле яго слоў, у парадак дня маючага адбыцца пасяджэння кіраўнікоў урадаў СНД, якое запланавана на 28 кастрычніка, будзе вынесена даволі шмат пытанняў. Яны прысвечаны ўмацаванню супрацоўніцтва ва ўсіх сферах дзейнасці, але ў першую чаргу ў эканамічнай. "Але гэта толькі праект парадку дня. Думаю, што ў астатнія два месяцы работа будзе прадоўжана па ўдакладненні. Самае галоўнае, што гэта сведчыць аб тым, што работа прадаўжаецца", - сказаў ён.