8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты МАГАТЭ наведалі Беларускую атамную электрастанцыю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БелАЭС.
Эксперты МАГАТЭ, якія знаходзяцца ў Беларусі ў рамках пост-місіі па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (FU IRRS), у суправаджэнні работнікаў Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС наведалі Беларускую АЭС.
Падчас кароткатэрміновага візіту эксперты азнаёміліся з аб'ектамі атамнай электрастанцыі, наведалі пульт кіравання энергаблока нумар 1 і правялі гутарку з зацікаўленымі бакамі на Беларускай АЭС.