8 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка сёння на сустрэчы з намеснікам генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі Аланам Вулфам і дырэктарам Дэпартамента краін, што далучаюцца, Сакратарыята СГА Майкай Ашыкавай пацвердзіў імкненне Беларусі стаць паўнапраўным членам СГА, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
У час сустрэчы Андрэй Аўдачэнка праінфармаваў прадстаўнікоў дэлегацыі аб мэтанакіраванай рабоце краіны па далучэнні да СГА. Бакі абмяняліся думкамі аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці па падтрыманні нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў кантэксце яе далучэння да арганізацыі. Размова аб гэтым ішла з улікам удзелу Рэспублікі Беларусь у ЕАЭС.