14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод удастоены 78 прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і профільных адукацыйных устаноў аграпрамысловага комплексу. Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведны ўказ нумар 404 падпісаў 14 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Ордэнам Айчыны II ступені ўзнагароджаны дырэктар ААТ "Агра-Моталь" Вячаслаў Каштальян, ордэнам Працоўнай Славы - аператар машыннага даення ААТ "Астрамечава" Валянцін Раманюк, аператар штучнага асемянення жывёл СВК "Ляхавіцкі" Іван Патаповіч і старшыня праўлення СВК "50 гадоў Кастрычніка" Рыгор Шпакаў.
У ліку ўзнагароджаных ордэнам Пашаны - дырэктар ААТ "Агра-сад Рассвет" Васіль Жалянгоўскі, прафесар кафедры раслінаводства Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Канстанцін Каляда, галоўны аграном Талачынскага кансервавага завода Таццяна Капранава, брыгадзір вытворчай брыгады па жывёлагадоўлі сельгаспрадпрыемства "Новы Двор - Агра" Алена Мацейка.
Вялікая група прадстаўнікоў сферы АПК удастоена медаля "За працоўныя заслугі". Сярод іх - дырэктар ААТ "Максімавічы-Агра" Васіль Белы, генеральны дырэктар Беларускага дзяржаўнага аб'яднання па племянной жывёлагадоўлі "Белплемжыўаб'яднанне" Руслан Бярозавік, загадчык кафедры свінагадоўлі і дробнай жывёлагадоўлі Беларускай дзяржаўнай ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі Аляксандр Салянік, дырэктар Беларускага дзяржаўнага ветэрынарнага цэнтра Юрый Піваварчык.
Ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" прысвоена шасцярым супрацоўнікам прадпрыемстваў АПК, у ліку якіх трактарыст-машыніст ААТ "Рассвет імя К.П. Арлоўскага" Мікалай Белакурскі і начальнік цэха ААТ "Белавежскі" Ларыса Хіміч.
Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне, якім аб'явіў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам арганізацый, прадпрыемстваў і профільных адукацыйных устаноў аграпрамысловага комплексу.