Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліс 2019

Дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі запрасілі на перагаворы лідараў АДКБ у вузкім складзе

Дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі запрасілі на перагаворы лідараў АДКБ у вузкім складзе

28 лістапада, Бішкек /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслава Зася запрасілі да ўдзелу ў перагаворах лідараў краін АДКБ у вузкім складзе на саміце ў Бішкеку. Гэту інфармацыю БЕЛТА пацвердзілі на палях саміту.

Планавалася, што на сустрэчы ў вузкім складзе павінны былі прысутнічаць лідары шасці дзяржаў АДКБ і выконваючы абавязкі генеральнага сакратара арганізацыі Валерый Семерыкоў. Міністры замежных спраў, абароны і дзяржсакратары саветаў бяспекі павінны былі далучыцца да кіраўнікоў дзяржаў толькі на пленарным пасяджэнні.

Верагодна, запрашэнне Станіслава Зася на вузкі склад звязана з тым, што ён з 1 студзеня 2020 года зойме пасаду генеральнага сакратара АДКБ.

Пасяджэнне ў вузкім складзе праходзіць без удзелу прадстаўнікоў СМІ. Журналісты чакаюць вынікаў перагавораў лідараў краін і пачатку пленарнага пасяджэння ў асобным прэс-цэнтры на тэрыторыі дзяржаўнай рэзідэнцыі "Ала-Арча", дзе праходзіць саміт.

На парадку дня саміту - абмеркаванне праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, пытанні ўмацавання таджыкска-афганскай граніцы, узаемадзеянне з ААН па рэалізацыі Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі і каардынацыя знешнепалітычнай дзейнасці дзяржаў - членаў АДКБ, развіццё ваеннага патэнцыялу арганізацыі і ўдасканаленне механізмаў процідзеяння выклікам і пагрозам, у тым ліку ў сферы інфармацыйнай бяспекі, а таксама мерапрыемствы па святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі