Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Врс 2022

Дзярждума РФ ратыфікавала дагавор з Беларуссю аб гарманізацыі мытнага заканадаўства

Дзярждума РФ ратыфікавала дагавор з Беларуссю аб гарманізацыі мытнага заканадаўства
Фота з архiва

13 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзяржаўная дума Расіі сёння ратыфікавала дагавор паміж РФ і Беларуссю аб гарманізацыі мытнага заканадаўства і супрацоўніцтве ў мытнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэты дагавор быў падпісаны бакамі ў лютым-сакавіку 2022 года. Ён распрацаваны для рэалізацыі саюзнай праграмы па гарманізацыі падатковага і мытнага заканадаўства Беларусі і РФ, зацверджанай Дэкрэтам нумар 6 Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Прадстаўляючы дакумент, статс-сакратар - намеснік міністра фінансаў Расіі Аляксей Сазанаў растлумачыў, што дагавор прадугледжвае інфармацыйнае ўзаемадзеянне і ўзаемны абмен звесткамі мытнымі службамі Беларусі і Расіі. Дакументам агаворваецца стварэнне ў структуры Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы міждзяржаўнага цэнтра для каардынацыі работы па кіраванні рызыкамі, а таксама для рэалізацыі аналітычных функцый і маніторынгу правядзення мытных аперацый. Месцам размяшчэння міждзяржаўнага цэнтра вызначаны Мінск.

Згодна з дакументам бакі могуць ажыццяўляць сумесны мытны кантроль, арганізоўваць узаемадзеянне мабільных груп мытных органаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, прадугледжваецца гарманізацыя рэгулявання інстытута ўпаўнаважанага эканамічнага аператара.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі