Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Врс 2017

Дыпламаты Беларусі і Польшчы абмяркуюць у Мінску развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Польшчы адбудуцца 22 верасня ў Мінску, дыпламаты абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бакі абмяркуюць шырокі спектр актуальных пытанняў палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў міжнародных і рэгіянальных арганізацыях", - расказаў Дзмітрый Мірончык.

У час перагавораў таксама будуць абмеркаваны графікі кантактаў на міжведамасным узроўні і каардынацыя ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі