29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года звыш 73 тыс. жыхароў ЕС наведалі нашу краіну без віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДПК.
"З 1 студзеня 2024 года бязвізам скарысталіся 73 335 іншаземцаў з Еўрасаюза: 35 789 грамадзян Літвы, 17 558 грамадзян і 4632 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 15 356 грамадзян Польшчы", - расказалі ў ДПК.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў нашу краіну прыбыў 873 941 іншаземец: 531 тыс. грамадзян Літвы, 202 359 грамадзян і 60 747 неграмадзян Латвіі, а таксама 79 835 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".