9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня бязвізам скарысталіся 346772 жыхары суседніх з Беларуссю краін Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
У тым ліку 211068 грамадзян Літвы, 79286 грамадзян і 24384 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 32034 грамадзяніны Польшчы.
З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў нашу краіну прыбылі 731758 іншаземцаў: 459331 грамадзянін Літвы, 167420 грамадзян і 51263 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 53744 грамадзяніны Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала ДПК і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".