8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перасячэнне беларускай дзяржаўнай граніцы на электрасамакаце забараняецца. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Дзяржпагранкамітэта.
Новыя правілы дарожнага руху рэгламентуюць вызначэнне такіх прыстасаванняў для перамяшчэння, як электрасамакаты, гіраскутары і сегвеі. Устаноўлена, што яны не з'яўляюцца транспартнымі сродкамі. У сувязі з гэтым для перасячэння дзяржграніцы ў краіны Еўрапейскага саюза цераз пункты пропуску Беларусі яны не могуць быць выкарыстаны. Іх уладальнікі з'яўляюцца пешаходамі.
Новыя ПДР уступілі ў сілу 27 кастрычніка. Яны ўведзены ўказам Прэзідэнта ад 18 красавіка 2022 года нумар 145 "Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху".